Абвешчаны прысуд фігурантам гучнай «цукровай справы»
Суд абвясціў прыгавор фігурантам «цукровай справы». Самы вялікі тэрмін у былога дырэктара Гарадзейскага завода – Міхаіл Крыштаповіч, якому прысудзілі атрымаў 13 гадоў турмы. Экс-кіраўнік Беларускай цукровай кампаніі Дзмітрый Кірылаў асуджаны на 7,5 гадоў.
Усім дзесяці фігурантам справы, якая раней расследавала КДБ, былі выстаўленыя абвінавачванні ў атрыманні, дачы хабараў, а таксама ў пасярэдніцтве пры атрыманні хабараў. Расследаванне доўжылася больш за год.
Беларускае Радыё Рацыя
