Абвешчаны прысуд па справе гібелі бацькі прафесара Астроўскага



1 год і 6 месяцаў на пасяленні – такі прысуд абвешчаны ў Гародні па крымінальнай справе супраць Віктара Шабалоўскага, якога абвінавацілі ў наездзе на бацьку прафесара Алеся Астроўскага. Справа цягнулася амаль тры гады, але яе вынікам ніхто не задаволены.

Алесь Астроўскі

Кажа сын загінулага Алесь Астроўскі:

– Я разлічваў, што прысуд будзе апраўдальны, і што суддзя проста напіша нейкае патрабаванне да следчых органаў, працягнуць расследаванне і паспрабуюць разгледзець другую версію. Па ўсёй хадзе справы выпадае, што бацька не адказваў на пытанні, а як высвятляецца, ён быў цалкам кантактны, яму гаварылі зрабі тое, зрабі гэта. Ён прасіў закрыць гараж, ён прасіў адвезці. Пры гэтым не ён сам нібы, са слоў сведак. Дык што ж адбылося? Мы будзем пісаць пратэст у больш высокія судовыя інстанцыі з просьбай адмяніць гэтае рашэнне, працягнуць расследаванне і скласці ў адзіную сістэму дадатковы комплекс фактаў.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Доказаў вінаватасці абвінавачанага, на думку прафесара Астроўскага, следства не прадставіла, абвінавачванне базавалася на дапушчэннях. Нібыта той парушыў правілы дарожнага руху, наехаў на старога чалавека, у выніку чаго той памёр. Іншыя версіі смерці Аляксандра Астроўскага 25 сакавіка 2013 года – следства адкінула.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня