Абвешчаны прысуд па справе трох менскіх байкераў
У судзе Савецкага раёну Менска абвешчаны прысуд тром менскім байкерам, якія вызвалілі свайго знаёмага з міліцэйскага аўтамабіля. Іх абвінавацілі ў гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі. Інцыдэнт здарыўся 19 верасня каля ГЦ «Еўропа», калі невядомыя сталі затрымліваць аднаго з матацыклістаў, а астатнія пачалі яго бараніць.
Справу разглядаў суддзя Аляксандар Воўк. Дзяржабвінаваўца — пракурор Рабаў. Пацярпелыя па справе — супрацоўнікі міліцыі Новікаў, Іваноў, Пятроў і Максімаў. Суд прысудзіў абвінавачаным байкерам наступныя тэрміны:
Андрэю Іванюшыну — 2 гады і 6 месяцаў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
Мікіце Афанасьеву і Мікіце Траццякевічу па 3 гады. Таксама апошнія абавязаныя выплаціць аднаму з пацярпелых кампенсацыю ў суме 2000 рублёў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: скрыншот з відэа