Абвешчаны збор сродкаў на выдаткі, звязаныя з ушанаваннем памяці паўстанцаў
Абвешчаны збор сродкаў на выдаткі, звязаныя з ушанаваннем памяці паўстанцаў 1863-1864 гадоў. Перапахаванне парэшткаў прызначана на 22 лістапада ў пантэоне герояў на віленскіх могілках Росы.
«Ад імя Беларускага грамадскага камітэту ўшанавання памяці паўстанцаў звяртаемся да шырокай грамадскасці Беларусі, а таксама да супольнасці беларусаў, якія жывуць па-за межамі краіны, з просьбай падтрымкі ў зборы сродкаў для арганізацыі і правядзення імпрэзаў, прысвечаных пахаванню Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў у Вільні», — гаворыцца ў звароце.
Сродкі патрэбныя на арэнду памяшканняў і апаратуры; атрыбутыку для шэсцяў і урачыстасці. Таксама арганізацыйна-лагістычныя выдаткі, звязаныя з падрыхтоўкай мерапрыемстваў, выдаткі на інфармаванне грамадскасці. Неабходна сабраць каля 3000 еўра. Гэта можна зрабіць праз пералік на PayPal са свайго ўласнага акаўнта ў гэтай сістэме альбо банкаўскай карткай па гэтай спасылцы: http://bit.ly/2p2emGR.