Абвешчаныя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па хіміі сталі Жак Дэбушы, Йоахім Франк і Рычард Хендэнсан. Высокая ўзнагарода прысуджана ім за распрацоўку крыаэлектроннай мікраскапіі, якая дазваляе вывучаць біялагічныя ўзоры, – абвясціла Шведская каралеўская акадэмія навук.
Навукоўцы стварылі малекулярныя механізмы, якія могуць здзяйсняць накіраваныя рухі. Іх можна выкарыстоўваць у розных сенсарах у медыцыне.
5 кастрычніка абвесцяць нобелеўскіх лаўрэатаў па літаратуры, 9 кастрычніка – па эканоміцы. Памер Нобелеўскай прэміі ў 2017 годзе складае 9 мільёнаў шведскіх крон ($ 1,1 млн) .
