Абвешчаны лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Нобелеўскую прэмію 2019 года ў галіне фізікі атрымалі канадзец Джэймс Піблз “за тэарэтычныя адкрыцці ў фізічнай касмалогіі” ды прадстаўнікі Швейцарыі Мішэль Маёр і Дзідзье Кэлё “за адкрыццё экзапланеты на арбіце вакол зоркі сонечнага тыпу”.
Яны ўганараваныя за даследаванні ў галіне астраноміі, паведамляе Шведская каралеўская акадэмія навук.
Кожны з лаўрэатаў прэміі атрымлівае залаты медаль, дыплом і фінансавую ўзнагароду.
Джэймс Піблз атрымае палову прэміі, а другую палову падзеляць паміж сабой швейцарскія навукоўцы. Прэмія складае 9 млн крон (каля $900 тыс.).
Беларускае Радыё Рацыя
Фото: Reuters