Абвясцілі лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па медыцыне
Абвясцілі лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па медыцыне. Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па медыцыне і фізіялогіі ў 2021 годзе сталі Дэвід Джуліус і Ардэм Патапуціян. Прэмію прысудзілі за адкрыццё рэцэптараў тэмпературы.
Прамая трансляцыя абвяшчэння пераможцы вялася на сайце Нобелеўскага камітэта. У аўторак, 5 кастрычніка, стане вядомы ўладальнік прэміі па фізіцы, у сераду — хіміі, у чацвер — па літаратуры.
Лаўрэата прэміі міру абвесцяць у Осла ў пятніцу, 8 кастрычніка.
Беларускае Радыё Рацыя