Аб’яднанне былых сілавікоў заявіла пра стварэнне сваёй сістэмы распазнання асоб
Гэтая сістэма распазнання асоб распрацаваная і створаная на аснове базаў даных МУС, узламаных хакерамі.
„Цяпер у нашым распараджэнні маецца магутны інструмент для ідэнтыфікацыі памагатых злачыннага рэжыму, якія бралі ўдзел ва ўчыненні злачынстваў супраць беларускага народа” — гаворыцца ў паведамленні ў сацсетках.
Таксама ў паведамленні прапануецца высылаць фота і відэаматэрыялы з зафіксаванымі момантамі злачынстваў з боку асобаў (хай нават у балаклавах) у тэлеграм-бот „для правядзення мерапрыемстваў па выяўленні злачынцаў”.
