Аб’яднанне „Дзеці Чарнобыля“ хочуць ліквідаваць
15 гадоў таму
Менскі гарадскі суд разгледзіць пазоў Мінюста аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання „Беларускі камітэт «Дзеці Чарнобыля»“. Паседжанне прызначанае а 10:30 4-га кастрычніка. Справу будзе разглядаць суддзя Таццяна Дарашчонак.
„Беларускі камітэт «Дзеці Чарнобыля»“ быў створаны ў 1986 годзе, пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС.