Аб’яднаны пераходны кабінет размеркаваў сабраныя на марафоне грошы
У Аб’яднаным пераходным кабінеце расказалі пра размеркаванне сабраных падчас марафону салідарнасці грошай. Пакуль размеркаваная пятая частка з сабраных 29-30 ліпеня сродкаў.
Праваабарончая ініцыятыва дапамогі палітзняволеным Dissidentby — 13 500 еўра
Дабрачынны фонд «Краіна для жыцця» — 13 000 еўра
Дабрачынная арганізацыя Littouwin LIONS CLUB — 13 500 еўра
Фонд дапамогі беларусам у Літве Razam — 13 500 еўра
Беларуская Рада культуры — 9 500 еўра
Ініцыятыва BY_help — 27 500 еўра
Анархічны чорны крыж — Беларусь — 13 500 еўра
Усяго пераведзена: 104 000 з 574 617 еўра
Як адзначыла прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова, згодна з умовамі марафону, дапамога палітзняволеным і іх сем’ям ажыццяўляецца не наўпрост, а праз ужо існуючыя арганізацыі і фонды.