Аб’яўлены максімальны ўзровень небяспекі ў лясах



lesnye-pozharyУ Столінскім раёне ў сувязі з анамальнай спёкай выратавальнікі аб’явілі максімальны ўзровень пажарнай небяспекі ў лясах. Пераход да назвычайнага становішча абумоўлены поўнай адсутнасцю вільгаці і пачаткам выдзялення з дрэў эфірных пароў. Лясная падсцілка  ў такіх умовах добра гарыць і вогнішча распаўсюджваецца імгненна. Працаўнікі лясной гаспадаркі і выратавальнікі  даводзяць прадпісанне да жыхароў. Максімальнае пакаранне за парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах ці на тарфяніках– штраф да 25 базавых велічынь.

З пачатку года на Століншчыне ў экасістэмах адбылося 152 пажары, у большасці выпадкаў з віны мясцовага насельніцтва.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск

Фота yasenevo.mos.ru