Аб’яўлены збор сродкаў сям’і журналіста Васіля Мацкевіча



Дапамагчы сям’і журналіста Васіля Мацкевіча заклікаюць у Пінску на Берасцейшчыне.

Адпаведны збор сродкаў пачаўся на платформе molamola.by. Таксама можна пакінуць свае ахвяраванні ў рэдакцыі „Медыя-Палессе”, — распавёў дырэктар “МП компані” Максім Горда:

– Натуральна, мы аказваем усю магчымую дапамогу, але трэба разумець, што мы не маем такіх рэсурсаў, як вялікія рэдакцыі. Хочацца звярнуцца да людзей, не толькі да журналісцкай супольнасці, а ў тым ліку да тых людзей, якіх хвалюе будучыня нашай краіны, бо такіх людзей як Васіль, на жаль, адзінкі.

46-гадовага журналіста «Медыя-Палессе» Васіля Мацкевіча пахавалі ў вёсцы Завідчыцы Пінскага раёна, дзе спачывае яго маці. Адпяванне адбудзецца дыстанцыйна ў грэка-каталіцкай царкве ў Берасці. 

Згодна афіцыйнай версіі, смерць журналіста была выклікана двухбаковай пнеўманіяй. Але родныя, знаёмыя і калегі не выключаюць, што першы тэст на СOVID-19 быў станоўчым.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота media-polesye.by