Ад агнястрэльнага ранення загінуў 21-гадовы вайсковец
Камісія Міністэрства абароны сумесна са Следчым камітэтам праводзіць праверку па факце гібелі вайскоўца зенітнай ракетнай брыгады.
Салдат загінуў сёння ад агнястрэльнай траўмы, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі. Па службе ён характарызаваўся станоўча. Ваеннае ведамства абяцае аказаць неабходную дапамогу яго сям’і.
Беларускае Радыё Рацыя
