Ад АйПаўэр патрабуюць вярнуць грошы ў інавацыйны фонд
Старшыня Берасцейскага аблвыканкаму Анатоль Ліс запатрабаваў ад акумулятарнага заводу АйПаўэр вярнуць грошы ў інавацыйны фонд. Гэта вынікае з прэс-канферэнцыі для выбраных СМІ, якая адбылася 22 жніўня ў будынку выканаўчага камітэту.
Гэты сігнал ад кіраўніка вобласці пракаментаваў прадстаўнік ініцыятыўнай групы праціўнікаў акумулятарнага заводу АйПаўэр, берасцейскі праваабронца Раман Кісляк:
– Нікога не паклікалі, мы не ведалі нават, гэта была нечаканасць. Не паклікалі ні тутбай, ні белапан, ні „Брэсцкую газету”. Адпаведна і Радыё Рацыя, і Белсат. На сайце аблвыканкама ёсць спасылка на газету”Заря” і белтэлерадыёкампанію. Самога распараджэння мы не бачылі. Месяц таму было прынята рашэнне ўсё такі закрыць завод у сувязі са шматлікімі парушэннямі. Улады дзейнічаюць.
Нягледзячы на заявы Анатоля Ліса, традыцыйныя штонядзельныя акцыі па “кармленні галубоў” на плошчы Леніна ў Берасці працягвацца. Акрамя таго працягваюцца і штодзённыя дзяжурствы “свінцовай варты” ля самога будынку завода.
Беларускае Радыё Рацыя