Ад Антарктыды адкалоўся гіганцкі айсберг



Навукоўцы паведамілі пра тое, што на захадзе Антарктыды адбыўся адкол гіганцкай часткі ледніка Ларсен С, у выніку чаго ўтварыўся адзін з найвялікшых айсбергаў у гісторыі. Яго плошча складае каля 6 тысяч квадратных кіламетраў, што параўнальна з плошчай Уэльса.

Як паведамляе ВВС, адрыву гіганцкага айсберга навукоўцы чакалі ўжо даўно. Упершыню расколіна была заўважаная яшчэ ў 2011 годзе, а ў 2014 годзе яна стала хутка расці.

Па словах навукоўцаў, зараз расколіна хутка павялічваецца ў памерах, а плыні і вятры зараз могуць аднесці гэты айсберг у Атлантычны акіян, піша gazeta.ru.

Фота Meteovesti.ru