Ад COVID-19 памерла супрацоўніца Івацэвіцкага райвыканкама
У Івацэвічах з ліку перахварэўшых на каронавірус большасць складаюць кіраўнікі розных рангаў. Галоўны ўрач Васіль Юзэфовіч заняў „акопную” пазіцыю і выдае вельмі скупую інфармацыю па гэтай тэматыцы і толькі ў раённую газету. З газеты стала вядома, што ў стацыянары Івацэвіцкай райбальніцы знаходзіцца 10 каронавірусных пацыентаў, з іх двое на кіслароднай падтрымцы, кажа жыхар Івацэвіч:
– З СПМК №11, з аўтапарка №14, а са спіртзавода, то мо палова. У начальніка аддзела кадраў спіртзавода цяжкая форма была і ў прыбіральшчыцы райвыканкама. Чыноўніка выхадзілі, а жанчына памерла.
Як стала вядома, гора сваякоў памерлай райвыканкамаўскай прыбіральшчыцы было памножана тым, што ім аддалі пакойніцу, 90-гадовую бабулю з Тэлеханскай зоны. Памерлыя моцна адрозніваліся вагой. Пасля прабачэнняў з боку адміністрацыі бальніцы, адбыўся абмен.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота wikimapia.org