Ад галалёдных траўм у Беларусі пацярпела больш за тысячу чалавек
У Менску за паўмесяца 259 пацярпелых ад галалёдных траўмаў. 18 з іх шпіталізавалі, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Агулам па краіне з 17 лістапада да 5 снежня зарэгістравалі 1166 пацярпелых ад галалёдных і халадовых траўмаў. 217 з іх — дзеці.
Найбольш пацярпела людзей у Віцебскай вобласці — 315 (33 чалавекі шпіталізаваны), у Берасцейскай вобласці 45 (шпіталізавалі 12 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя