Ад імя Офісу Ціханоўскай рассылаецца фэйк
Тэлеграм-канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі папярэджвае пра рассылку фэйку.

Сёння раніцай невядомыя пачалі рассылаць паведамленні быццам бы ад імя Офіса Святланы Ціханоўскай з заклікам да беларусаў дасылаць свае персанальныя дадзеныя ў мэтах запісу на атрыманне новага нацыянальнага пашпарта Беларусі.
Мы афіцыйна заяўляем, што гэтая інфармацыя з’яўляецца фэйкам і, верагодна, правакацыяй карнікаў рэжыму з мэтай збору дадзеных беларусаў.
Па-першае, збор такіх дадзеных, калі і пачнецца, то толькі пасля апублікавання афіцыйнай інфармацыі ў сацыяльных сетках Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.
Па-другое, на бягучы момант збіраць дадзеныя беларусаў і ствараць нейкія чэргі на выдачы заўчасна!
