Ад каронавірусу памёр святар Генадзь Буцько
Прэс-сакратар Беларускай праваслаўнай царквы Сяргей Лепін паведаміў у Facebook пра смерць іярэя Генадзя Буцько.
Падрабязнасцей ён не расказаў. Тэолаг і праваабаронца Наталля Васілевіч раней расказвала, што Генадзь Буцько з 14 красавіка быў у штучнай коме на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх у менскай 6-й лякарні, яму шукалі донара плазмы, які перахварэў на COVID-19.
Генадзю Буцько было 56 гадоў, з якіх ён больш за 20 аддаў Петрапаўлаўскаму сабору, 17 гадоў быў у святарскім сане. Вёў службы па-беларуску.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота spsobor.by
