Ад каронавірусу ў свеце памерла 5 мільёнаў чалавек
Такія звесткі апублікаваў Цэнтр рэсурсаў па каронавірусе ўніверсітэта Джона Хопкінса. Па стане на сённяшнюю раніцу 1 лістапада ў свеце зафіксавана 246 мільёнаў 743 тысячы выпадкаў каронавірусу, больш за пяць мільёнаў чалавек – памерлі.
Больш за ўсё людзей ад каронавірусу памерла ў ЗША — 746 тысяч, далей ідуць Бразілія (608 тысяч), Індыя (458 тысяч), Мексіка (288 тысяч) і Расея (234 тысячы).
У Беларусі, па афіцыйных звестках, памёр 4 646 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя