Ад кіраўніка „Вясны” і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага няма ніякіх звестак ужо 25 дзён
18 гадоў таму
Вядома, што Бяляцкага этапавалі напрыканцы красавіка ў горацкую калонію № 9. Але нават афіцыйнага падцверждання яго знаходжання там дагэтуль няма.
Нагадаем, 3 сакавіка суд Ленінскага раёна Менска пакараў Алеся Бяляцкага пазбаўленнем волі тэрмінам на 10 гадоў, а яго калегаў Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча — на 9 і 7 гадоў зняволення адпаведна. Разгляд апеляцыйнай скаргі адбыўся 21 красавіка, Вярхоўны суд пакінуў прысуд без зменаў. Праваабаронцы ўтрымліваюцца ў зняволенні больш за 22 месяцы.
Падтрымаць Алеся лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму.
Вясна