“Ад мамы Францішка Севярынца Папу Францішку”



Жонка палітвязня Паўла Севярынца Вольга змясціла ў фэйсбуку адкрыты ліст да пантыфіка.

Яна напісала гісторыю свайго малога сына Францішка і яго таты. «Мы вырашылі назваць нашага хлопчыка ў гонар Скарыны і ў Ваш гонар – Францішкам. Зараз Францішку тры гады, і ўжо год ён расце без таты. Яго тата, Павел Севярынец, больш за год знаходзіцца ў беларускай турме… Закрыты суд незаконна прысудзіў Паўлу 7 год узмоцненага рэжыму, хоць усе яго дзеянні былі абсалютна мірнымі і не выходзілі за рамкі беларускай Канстытуцыі».

Вольга Севярынец просіць Папу Рымскага памятаць і маліцца за іх сям’ю, а таксама за ўсіх зняволеных і змучаных беларусаў.

Беларускае Радыё Рацыя