Ад пачатку года ў Беларусі патанула больш за 70 чалавек



Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміў кіраўнік арганізацыі Таварыства выратавання на вадзе Анвар Ігамбердыеў:

– З пачатку года, па сённяшні дзень, у рэспубліцы ад усіх відаў патаплення загінуў 71 чалавек. З агульнай колькасці – 71 чалавека, 21 загінуў у алкагольным і наркатычным стане. Выратаваны 31 чалавек, у тым ліку 4 непаўнагадовых. Папярэджана за парушэнне правілаў аховы жыццяў людзей 2539, у тым ліку 363 непаўнагадовых. Хацеў бы ў разрэзе абласцей даць сітуацыю. На жаль па паказчыках росту колькасці смерцяў – гэта Віцебская вобласць, 8 чалавек, павелічэнне колькасці. Гомельская вобласць 6 чалавек. Берасцейская і Гарадзенская па аднаму чалавеку павелічэнне.

Пакуль сёлета, у адрозненне ад такога ж перыяду мінулага году, не зафіксавана ніводнай гібелі ад вады непаўналетніх.

Беларускае Радыё Рацыя