Ад пачатку года ў краіне адбылося 292 цяжкіх сямейна-побытавых злачынстваў



Гэта забойствы ў ходзе хатніх канфліктаў, нанясенне цяжкіх траўмаў, якія справакавалі інваліднасць або прычынілі сур’ёзную шкоду здароўю. У 90% выпадкаў – ахвяры жанчыны, а ў астатніх дзеці.

“Спыніць хатні гвалт можа толькі рашучасць ахвяры”, – адзначае псіхолаг Наталля Вярбіцкая:

„Калі пачынаць стукаць у дзверы, дзверы адчыняюцца, і дапамога прыходзіць. Але бываюць такія сітуацыі, што быццам і працу з жанчынай правялі, і пагутарылі, і пераканалі, што трэба нешта рабіць. і праз нейкі час, жанчына ўсё роўна адмаўляецца альбо ад напісання заявы, альбо аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці па сваіх уласных матывах. Разводзіш рукамі і думаеш – а так хацелася б, каб дапамагчы сям’і”

Паводле афіцыйных дадзеных, штогод пра хатні гвалт заяўляе да 100 тысяч жанчын, але толькі ў 40% справа даходзіць да нейкага выніку ў астатніх выпадках адбываецца так званае “прымірэнне”. І як правіла, пасля невялікага часу гвалт працягваецца.

Беларускае Радыё Рацыя