Ад пачатку вайны ў краіне пацярпелі больш за 500 дзяцей



Ва Украіне ад пачатку ўзброенага ўварвання Расеі пацярпелі 553 дзіцяці, з іх загінулі 198, 355 – атрымалі раненні, паведамляе Генпракуратура са спасылкай на ювенальных пракурораў. Аднак гэтая лічба недакладная, папярэджвае пракуратура – пакуль яшчэ няма поўных звестак з месцаў вядзення баявых дзеянняў, з акупаваных і вызваленых тэрыторыяў, дзе ўсцяж вядзецца выманне целаў з брацкіх ды індывідуальных магілаў і эксгумацыя.

Найбольш дзяцей пацярпела ў Данецкай, Кіеўскай і Харкаўскай вобласцях. Пракуратура таксама паведамляе, што за час вайны пацярпелі 1018 установаў адукацыі, з іх 95 зруйнаваныя цалкам.

belsat.eu