Ад палітвязня Уладзіміра Гундара няма звестак ужо 58 дзён



Па словах родных Гундара, на 52 дзень маўчання палітвязня да яго спрабавала трапіць адвакат ці хоць даведацца пра яго здароўе. Але ёй не ўдалося ні таго, ні другога. Ёй было сказана, што інфармацыя пра здароўе можа быць агучана толькі блізкім. Але і блізкім пры асабістым наведванні не шмат што сказалі, гаворыць сваячка Гундара:

— Ён у калоніі. З ім усё добра. Не ведаю, чаму лістоў няма. Калі ён у ШІЗА, то недазволена, а калі ў ПКТ, то дазволеныя лісты. Выдаюць рэгулярна таблеткі ад ціску.

Як удалося даведацца з неафіцыйных крыніц, Уладзімір Гундар знаходзіцца ў ПКТ – памяшканні камернага тыпу. Там дазволена перапіска. Чаму тады вязень маўчыць, застаецца для родных загадкай, ад якой не спіцца па начах.

Беларускае Радыё Рацыя