Ад пасады вызвалены начальнік упраўлення СК па Гарадзенскай вобласці
Генерал-маёр юстыцыі Іосіф Леанко вызвалены ад пасады начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Гарадзенскай вобласці. Адпаведны ўказ кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 траўня, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Іосіф Леанко звольнены са службы ў Следчым камітэце ў запас па пагадненні бакоў з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.
