Ад выбухаў у Кабуле загінулі больш за 40 чалавек



Ахвярамі выбухаў каля кабульскага аэрапорта сталі больш за 40 чалавек, перадае агенцтва РИА „Новости” са спасылкай на афганскае Міністэрства аховы здароўя. Больш за 100 чалавек пацярпелі.

Два выбухі каля аэрапорта Кабула адбыліся сёння ўдзень. Паведамлялася, што іх учынілі тэрарысты-смяротнікі. Адказнасць узяла на сябе арганізацыя „Ісламская дзяржава”.

Між тым, шасцёра грамадзянаў Беларусі эвакуіраваныя з Афганістана. Трое з іх — расейскім самалётам. У зоне канфлікта застаюцца яшчэ 10 грамадзян Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: france24.com