Адам Мальдзіс прапануе стварыць Усебеларускі Дом на Кастрычніцкай плошчы ў Менску



Слынны беларускі літаратуразнавец, гісторык і пісьменнік лічыць, што будынак былога Музею Вялікай Айчыннай вайны выдатна падыходзіць на гэтую ролю.

– Стварыць Усебеларускі дом у былым будынку Музею Вялікай Айчыннай вайны, так бы мовіць, атрымаецца трыумвірат – Палац Рэспублікі, Палац прафсаюзаў, Усебеларускі дом. А то ў газетах ужо прапануюць стварыць забаўляльную ўстанову, маўляў, на Кастрычніцкай плошчы няма нічога.

Беларускі музей Вялікай Айчыннай вайны пабудаваны ў 1964 годзе вядомым архітэктарам Георгіем Заборскім. Новы музей адчыніўся на праспекце Пераможцаў 2 ліпеня 2014 года.

Рыгор Сапяжынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота photo.qip.ru