Адам Мальдзіс шпіталізаваны ў Варшаве



Вядомы беларускі даследнік Адам Мальдзіс па дарозе з Кракава ў Менск быў шпіталізаваны, паведаміў у фэйсбуку ягоны сын Яраслаў. Цяпер спадар Адам  знаходзіцца у Бальніцы Дзіцяткі Ісуса. Паводле рэкамендацыі лекараў, ён павінен прайсці поўны цыкал лячэння перад выездам на Радзіму. Дыягназ: сардэчная недастатковасць, запаленне страўніка. Прыкладная дата выпіскі — 18 красавіка.

Адам Мальдзіс — вядомы літатуразнаўца, гісторык, доктар філалагічных навук, яму — 82 гады.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ostrovets.by