Адар’я Гуштын – пераможца конкурсу „Абяры жыццё”



Пра адмену смяротнага пакарання з беларускім грамадствам варта яшчэ дыскутаваць, кажа пераможца журналісцкага конкурсу „Абяры жыццё” Адар’я Гуштын.

20141113_abiary_zhyccio_peramozhcy_346514

У Менску на канферэнцыі „Несмяротнае пакаранне: вытокі адказнай пазіцыі” абвесцілі пераможцаў конкурсу журналісцкіх матэрыялаў на тэму смяротнага пакарання і перспектывы яго адмены. Лепшай стала праца Адар’і Гуштын:

– Безумоўна прыемна, што прафесійнае журы так высока ацаніла маю працу, але разам з тым, як заўважыў калега з Радыё Рацыя Уладзімір Хільмановіч, супярэчлівыя пачуцці таму, што перамагаць у прафесійных конкурсах заўсёды прыемна. Намінацыя такая збольшага сумная, бо хацелася б, каб смяротнага пакарання ў Беларусі не было, каб журналістам не даводзілася пісаць на такія сумныя тэмы.

Па выніках галасавання сябраў журы пераможцамі конкурсу сталі – на трэцім месцы Віктар Федаровіч, другое месца ў нашага рэдакцыйнага калегі Уладзіміра Хільмановіча за тэкст на нашым сайце „Права на жыццё”. Першае месца – Адар’я Гуштын, якая даслала на конкурс ажно чатыры грунтоўных матэрыялы.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя