Таямніца смерці Аляксандра Астроўскага набліжаецца да раскрыцця
Дадатковыя даследванні правядзе Кастрычніцкі суд Гародні па крымінальнай справе датычнай смерці бацькі прафесара Алеся Астроўскага, Аляксандра.
“Так вырашыў суддзя Дзмітры Цівунчык, які пасля дзесяцімесячнага перапынку, прызначыў быў новую судова-медычную экспертызу”, – кажа прафесар Алесь Астроўскі – сын загінулага.
– Усе што хочаш можна меркаваць, але спачатку мы павінны пераканацца, што сапраўды так і было: прыехаў ён у стане сярэдняй цяжкасці, у яго сапраўды было пераамана некалькі рэбраў, і яго стан не даваў меркаваць, што могуць быць нейкія ўскладненні, што ён памрэ. А потом адбыліся нейкія падзеі, калі ён аказаўся ў стане цяжка- траўмаваным, ва ўскладнённым траўматычным шоку, з-за чаго і памёр.
25-га сакавіка 2013-га году Аляксандар Астроўскі быў, паводле першай версіі, моцна збіты невядомымі ў гаражах на прашпекце Касманаўтаў Гародні.
Афіцыйная версія следства: дарожна транспартнае здарэнне, у выніку якога Аляксандар Астроўскі атрымаў цяжкія пашкоджанні, у выніку якіх памёр.
Беларускае Радыё Рацыя