Адбыліся ператрусы ў офісе Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў



19 красавіка вобшукі прайшлі ў офісе Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў на вуліцы Серафімовіча ў Менску, а таксама ў кватэрах кіраўнікоў БКДП Аляксандра Ярашука і Сяргея Антусевіча. Пакуль невядома, дзе і ў якім статусе цяпер Ярашук і Антусевіч.

БКДП аб‘ядноўвае Беларускі незалежны прафсаюз (БНП), Свабодны прафсаюз беларускі (СПБ), Свабодны прафсаюз металістаў (СПМ) і Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП). Агулам яны маюць каля 12 тысяч сябраў. Раней 19 красавіка ў праваабаронцаў з’явілася інфармацыя пра ператрус у офісе Свабоднага прафсаюзу металістаў на вуліцы Аранскай у Менску. Яго праводзілі каля 10 чалавек у балаклавах.