Адбылося паседжанне штабу грамадскага байкоту рэстарана „Поедем, поедим”
У Менску, на офісе Партыі БНФ, адбылося паседжанне штабу грамадскага байкоту рэстарана „Поедем поедим” каля Курапатаў. У яго працы ўдзельнічалі прадстаўнікі асноўных дэмакратычных партый і арганізацый Беларусі. Кіраваў паседжаннем штабу сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец:
– На штабе грамадскага байкоту мы прынялі рашэнне на працягу тыдня сфармаваць пакеты файлаў па кожным чыноўніку, уласніку, агрэсіўным наведніку і кожным пастаўшчыку рэстарацыі „Поедем, поедим”. Акрамя таго, тых людзей, якія датычныя да гэтага бізнесу. Мы зробім праз сацыяльныя сеткі кампанію байкоту ўсіх гэтых асобаў, а таксама іншых рэстаранаў групы Зайдэса. Правядзем гістарычную канферэнцыю 23 жніўня на тэму Курапатаў. Збярэм круглы стол па мемарыялізацыі Курапатаў.
Акрамя гэтага, на паседжанні штабу прыняты звароты да хрысціянскіх цэркваў, да іўдэйскай і мусульманскай грамады ў Беларусі.
„Мы заклікаем усіх людзей далучацца да кампаніі байкоту тых асобаў, якія маюць дачыненне да „Поедем, поедим”, – сказаў Павел Севярынец.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск