Адбылося пасяджэнне аргкамітэту Чарнобыльскага Шляху-2019



Як паведаміў намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, 2 красавіка ў Менску адбылося першае пасяджэнне аргкамітэту сёлетняга Чарнобыльскага шляху.

У аргкамітэт традыцыйнай жалобнай акцыі ўвайшлі Партыя БНФ, партыя «Зялёныя», аргкамітэт партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», БСДП, ПАГА “Рух за свабоду”, АГП, Рух салідарнасці «Разам», грамадскае аб’яднанне Экадом.

Аргкамітэт прыняў рашэнне аб правядзеніі 26 красавіка традыцыйнай штогадовай акцыі «Чарнобыльскі шлях» з мэтай прыцягнення грамадскай увагі да ўгодкаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і яе наступстваў, праблемаў развіцця атамнай энэргетыкі і пратэсту супраць Астравецкай АЭС, як пагрозы нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.

У наступны панядзелак плануецца падача заяўкі ў Менгарвыканкам на правядзенне дэманстрацыі па традыцыйным маршруце: збор удзельнікаў дэманстрацыі ў 17:30 на пляцоўцы каля галоўнага ўваходу ў Прэзыдыўм НАН Беларусі, шэсце да памятнага знаку «Ахвярам Чарнобыля», мітынг і ўскладаньне кветак да памятнага знаку.

«Чарнобыльскі шлях» – традыцыйная вулічная акцыя ў фармаце шэсця, якую штогод 26 красавіка праводзіць апазыцыя. Першая акцыя адбылася ў 1988 годзе з ініцыятывы Беларускага Народнага Фронту, і з таго часу шэсце адбываецца штогод. Выключэннем быў 2011 год, калі сталічныя ўлады забаранілі шэсце, даўшы дазвол толькі на правядзене мітынгу. Самым масавым быў Чарнобыльскі шлях 1996 году (да 50 тысяч чалавек), які несанкцыянавана прайшоў па праспэкце Скарыны (цяпер Незалежнасці). У сутыкненьнях з міліцыяй пацярпелі каля 100 чалавек. Ад 2008 году да тэмы памяці Чарнобыльскай аварыі дадалася тэма небяспекі будаўніцва ў Беларусі атамнай электрастанцыі па праекце расейскай кампаніі “Росатом”.

narodny.org