Адбыўся глабальны збой у сацсетках Facebook, Instagram і мэсэнджары Whatsapp
Анлайн-плятформа Downdetector, якая адсочвае статус вэбсайтаў у рэжыме рэальнага часу, паведаміла пра шматлікія скаргі карыстальнікаў на перабоі ў працы Instagram, Facebook і Whatsapp. Што стала прычынай няспраўнасці ў працы плятформаў, невядома. Пакуль ніводная з іх не працуе ў звычайным дагэтуль рэжыме.Усе тры сеткі маюць папулярнасьць па ўсім свеце, гэта важныя сродкі камунікацыі для мільёнаў людзей.
Беларускае Радыё Рацыя
