Адказ Тактычнай групы „Беларусь” на заяву кіраўніка МУС РБ Шуневіча



Тактычная група „Беларусь”, якая ваюе ва Украіне, распаўсюдзіла адказ на заяву кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Ігара Шуневіча.

Ад імя беларусаў, якія ваююць на баку ўкраінскага народу заяўляем:

Беларусы баронячы сёння Украіну, бароняць і Беларусь. Маем супольнага ворага – імперскую Маскву. Перамога Украіны, гэта надзея для Беларусі, што заўтра пуцінскі рэжым не прыйдзе з вайной ў наш дом.

Заклікаем улады Беларусі спыніць хлуслівую прапаганду з Масквы, пад уплывам якой вярбуюць грамадзян Беларусі ў шэрагі незаконных вайсковых фармаванняў сепаратыстаў. Усе ваюючыя на баку сепаратыстаў павінны быць прыцягнуты да адказнасці.

[youtube id=”Frjl7xRr1ro”]