Адкрыйце для сябе Еўропу



“Культурнае асяроддзе ЕЗ”, “Балонскі працэс”, “Еўрапейскі Звяз” – у такіх віктарынах запрашаюць прыняць удзел прадстаўнікі агенцтва рэгіянальнага развіцця „Дзедзіч” сумесна з кампаніяй “За вела Берасце’’. Кожныя некалькі дзён на сайце арганізацыі з’яўляюцца інтэрактыўныя апытанні. Усяго ў рамках кампаніі ’’Discover Europe’’ будзе змешчана 10 віктарын.

“Мы стараліся закрануць розныя тэмы, каб паказаць Еўрапейскі Звяз з розных бакоў”, – распавяла адная з арганізатарак конкурсу Алена Каховіч:

– Еўразвяз – гэта шматграннае ўтварэнне. І нам хацелася паказаць развіццё нашага горада ў агульнаеўрапейскім кантэксце, паказаць, што ў нас таксама ёсць чым ганарыцца.

За кожны правільны адказ удзельніку будуць налічвацца балы. Па выніку напрыканцы месяца агулам будуць абраныя 10 пераможцаў. Усе яны, у залежнасці ад набраных балаў, атрымаюць каштоўныя прызы, адзначаюць аўтары цыкла віктарын “Discover Europe”.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота dzedzich.org