Адкрытая прастора для актыўных і творчых берасцейцаў



Круглы стол у фармаце open space правялі ў культурным цэнтры “Грунтоўня” ў Берасці. Творчыя актывісты абмеркавалі фармат працы новай пляцоўкі, магчымасці для яе абсталявання, прыцягненне да справы валанцёраў ды так далей. Прастора ствараецца як месца для актыўных і творчых берасцейцаў.

“Важна не хаваць свае ідэі, а імкнуцца абмяняцца імі і знайсці таго, хто можа дапамагчы іх ажыццявіць, – распавёў адзін з арганізатараў сустрэчы Юры Сальнікаў:

– Таму што ў нас галоўны слоган “Ствараем разам!” І мы жадаем, каб гэта была не прастора, якую нехта стварыў і даў, а каб людзі самі паўдзельнічалі. Тады яны самі будуць да гэтага ставіцца цікавей, будуць часцей заходзіць. Пакуль прыйшло 15 чалавек.

Такая сустрэча – гэта магчымасць абмяняцца ідэямі, пачуць адзін аднаго і пазнаёміцца адзін з адным пры каве ці гарбаце, – дадаў Юры Сальнікаў.

 Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота ostrovets.by