Адкрыццё скандальнага рэстарана ў Курапатах ізноў сарванае
5 чэрвеня не адкрыўся рэстаран «Поедем поедим» ля мемарыялу Курапаты на тэрыторыі комплексу, што раней атрымаў назву «Бульбаш-хол». Ля тэрыторыі рэстарана працягваюць трымаць варту каля дзясятка актывістаў.
Пра тое, як выглядае сітуацыя, кажа Павел Севярынец – сустаршыня “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”.
– Мірна. Але некалькі супрацоўнікаў «Бульбаш-хола» ледзь не наехалі на людзей, нават сігналілі, давалі газу. Пакуль высылаюць толькі чарговых супрацоўнікаў ДАІ, патрулі, а само міліцэйскае начальства тут не паказваецца, бо яны разумеюць: як толькі трапяць у аб’ектывы камер – гэта можа стаць чорнай пячаткай на іх рэпутацыі на ўсё жыццё. Сёння мы стаім да канца працоўнага дня, а заўтра а 12-й гадзіне мы прыходзім, бо ў нас будзе паэтычная абарона Курапатаў, чытаем вершы. Запрашаем усіх заўтра на 12 гадзін ў Курапаты.
Зараз каля забаўляльнана цэнтра знаходзіцца больш за 10 чалавек.
Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя
Фота svaboda.org