Адкрыты набор на Міжнародную Школу па правах чалавека
Адукацыйная праграма для беларускай моладзі ў 2 афлайн-сесіі: уводнай ва Украіне (18-21.11.2021) і базавай у Грузіі (снежань 2021 / студзень 2022).
Тэмы ўводнай сесіі: гісторыя і філасофія правоў чалавека, уводзіны ў канцэпцыю, знаёмства з каталогам правоў, нацыянальная і міжнародная абарона правоў чалавека.
Тэмы базавай сесіі: права на жыццё, права на свабоду і асабістую недатыкальнасць, забарону катаванняў і рабства, права на павагу прыватнага і сямейнага жыцця, свабода думкі, сумлення і рэлігіі, права на справядлівае судовае разбіральніцтва, свабоду выражэння меркавання і свабоду мірных сходаў, права на абарону ад дыскрымінацыі і іншыя.
Дэдлайн падачы заяўкі: 1 лістапада 2021.
Больш інфармацыі, а таксама рэгістрацыя па спасылцы.