Адкрыты зварот слонімскіх дэмакратаў па сфабрыкаванай справе РЭП



Слонімскае згуртаванне дэмакратычных сіл асуджае сфабрыкаваную крымінальную справу супраць старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка. Ім прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры).

У звароце паведамляецца, што “мы, сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл, лічым, што сёння незалежныя прафсаюзы з’яўляюцца адзінымі непалітычнымі арганізацыямі, які абараняюць працоўнх людзей ад самавольства наймальнікаў. І ў сувязі з гэтым мы звяртаемся да кіраўнікоў усіх партый і арганізацый Беларусі далучыцца да нас, слонімцаў, і прыехаць у суд Ленінскага раёна горада Менска ў дзень прысуду па справе прафсаюзаў РЭП з усімі сябрамі сваіх партый і арганізацый і падтрымаць невінаватых ні ў чым людзей. Бо разам мы – сіла, адзін ты – ніхто! ”.

Беларускае Радыё Рацыя