Адкуль у беларусаў пытанні адносна сваёй тоеснасці?



Адкуль пачуццё разгубленасці ў беларусаў? Дылемы беларусаў наконт тоеснасці і мовы многім незразумелыя.

Прафесар Ханан Бордзін з Габрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме сам нашчадак літвакоў-габрэяў, якія жылі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Сам неаднойчы наведваў Беларусь, апошнім часам таксама і Беласток. Як заўважыў, беларусы па абодвух баках мяжы маюць паралельныя праблемы адносна мовы і пачуцця нацыянальнасці.

– Што за праблема? З мамай ты размаўляла па-беларуску? Добра, гэта не літаратурная мова, але ва ўсім свеце, напрыклад, у Англіі ёсць мноства дыялектаў, але ўсе яны ангельцы. Яны бывае не разумеюць адзін аднаго.  У Германіі ўвогуле не разумеюць, але ў іх ёсць адзіная афіцыйная, літаратурная, нарматыўная мова. І яны ўсе немцы. То скажыце: “Беларусы!” Што за праблема!?

Прафесар Ханан Бордзін у Габрэйскім універсітэце ў Іерусаліме выкладае ідыш і габрэййскую мову. Прафесар Бордзін таксама эсперантыст. Менавіта таму нядаўна наведаў горад Людвіга Заменгофа – Беласток.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.

Фота Улі Шубзды і Ніны Пятухоўскай