„Адметнасць” прапануе цішоткі з новымі прынтамі
Новыя цішоткі з беларускімі прынтамі з’явіліся ў гарадзенскай краме „Адметнасць”.
Попыт на кашулькі з беларускімі прынтамі даў магчымасць колькасна пашырыць лінейку ўзораў.
Кажа гаспадыня крамы Вольга Верамеенка:
– Надыходзіць новы вясновы сезон, таму мы падрыхтавалі для гарадзенцаў цікавыя цішоткі з новымі прынтамі. Вось, напрыклад, „Табліца зроку” ў белым і чорным колеры, а таксама з нашымі арнаментамі „Сям’я”, „Зямля”, „Росквіт”, „Маладосць” белага, чырвонага і чорнага колеру. Тыя цішоткі, што ў нас былі, але ўжо разышліся, мы таксама зрабілі дадатковы наклад.
Крама знаходзіцца ў Гародні па адрасе: вул. Кірава 3, уваход на другі паверх са двара.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
