Адметныя ёлачныя цацкі
Якія Каляды і Новы год без упрыгожванняў на ёлцы? Крама „Адметнасць” з беларускімі рэчамі, якая месціцца па вуліцы Кірава 3 у Гародні, прапануе ёлачныя цацкі з беларускім арнаментам, Погоняй, Святым Мікалаем ды Батлейкай.
Большасьць вырабаў ручной работы, кажа гаспадыня крамы Вольга Верамеенка:
– Гэта фабрыка „Белпалм”, якая робіць ялінкавыя ўпрыгожванні, яна месціцца ў Менску. Яны пад брэндам „Грай” ужо даволі даўно працуюць. Наколькі мне вядома, у іх працуе не менш за 50% непаўнаспраўных людзей. Яны ўсё робяць сваімі рукамі, я пра іх даўно чытала і марыла пра гэтыя цацачкі. Вось яны да нас прыйшлі.
Цэны на цацкі сувымерныя з цэнамі ў дзяржаўных крамах і складаюць ад 6-ці да 12-ці руб.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня