Адміністратара „Белых халатаў” асудзілі на чатыры гады калоніі



За адміністраванне тэлеграм-каналу «Белыя халаты» студэнта пакаралі 4 гадамі турмы. Прысуд 21-гадоваму студэнту медуніверсітэту Уладзіславу Марціновічу агучыла ў Менскім гарадскім суддзя Алена Ананіч.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што Марціновіча прызналі вінаватым у «закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь».

Уладзіслава Марціновіча амаль год утрымліваюць пад вартай у СІЗА-1.

Хлопца затрымалі 19 лістапада — у той самы дзень, што і журналістку Tut.by Кацярыну Барысевіч, і лекара Арцёма Сарокіна, якіх асудзілі за абнародаванне медычных дакументаў забітага жыхара менскай «плошчы Перамен» Рамана Бандарэнкі.

Праваабаронцы прызналі Уладзіміра Марціновіча палітвязнем.

Беларускае Радыё Рацыя