Адміністрацыйная справа супраць Валеры Мінца спынена



Грамадскі актывіст з Ліды Валер Мінец атрымаў афіцыйны ліст з УУС адміністрацыі Ленінскага раёна Менску. У ім паведамляецца, што адміністрацыйная справа ў дачыненні да Мінца паводле артыкулу 12.17 (частка 4) Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях спынена. Міліцыя ўрэшце не знайшла ў дзеяннях Валера Мінца складу адміністрацыйнага правапарушэння.

Адначасна паведамляецца, што Мінец можа забраць „изъятые” раней „товарно-материальные ценности”.

Гэтымі каштоўнасцямі ёсць новыя крыжы, вырабленыя Дзмітрыем Дашкевічам для ўстаноўкі ў народным мемарыяле ў Курапатах і безпадстаўна забраныя міліцыяй у час іх перавозкі.

http://harodniaspring.org/