Адміністрацыйныя суды над затрыманымі праходзяць у некалькіх гарадах Беларусі
У розных гарадах Беларусі ў панядзелак, восьмага чэрвеня, будуць праходзіць суды над затрыманымі ў пятніцу і на выходных. Нагадаем, што ў апошнія тры дні па краіне было затрымана каля 40 чалавек, частку з іх пакінулі ў ізалятарах часовага ўтрымання да судоў. Гэта актывісты „Народнай грамады”, „Еўрапейскай Беларусі”, валанцёры ініцыятыўнай групы Cвятланs Ціханоўскай і іншыя людзі.
Менск У Менску мусяць адбыцца суды над затрыманымі падчас і пасля нядзельнай акцыі ля Камароўскага рынку, а таксама над затрыманамі ў пятніцу прэвентыўна.
Вядома, што разгляд спраў палітыка Паўлам Севярынца і сябра ініцыятыўнай групы Вольгі Кавальковай Валянціна Фралова пройдуць у судзе Фрунзенскага раёна. Валянцін быў затрыманы перад пачаткам акцыі, а Павел – пасля, ужо каля дома. Але затым суд для Валянціна Фралова перанеслі ў Савецкі. Ён засуджаны да 15 сутак арышту.
Затрыманую пасля акцыі на Камароўцы Вольгу Нікалайчык ў судзе Першамайскага раёна асудзілі на 15 сутак.
У судзе Савецкага раёна Мінска Алегу Баброўскаму, сябру ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, прысудзілі 20 сутак арышту і штраф.
Затрыманы ў пятніцу сябра „Народнай грамады” Рыгор Пагарцаў засуджаны да 15 сутак арышту. Яго судзілі ў судзе Цэнтральнага раёна.
Усяслава Пашкевіча прывезлі ў суд Першамайскага раёна.
Затрыманых каля ГЦ „Сілуэт” Дзмітрыя Ражкова, Аляксея Вісцяжа, Іллю Латужку і Віталя Карніенку будуць судзіць праз Skype пасля 14.00 (суд Першамайскага раёна). Дзмітрый Ражкоў аштрафаваны на 30 базавых велічынь.
Актывістку „Народнай грамады” Вераніку Мішчанку прывезлі ў суд Маскоўскага раёна. Яе судзіць Таццяна Мотыль. На плячах у Веранікі гематомы пасля затрымання.
Віцебск У Віцебску мусяць адбыцца суды над затрыманымі ў пятніцу Аленай Янушкоўскай, Алегам Паўлавым, Аляксандрам Якушковым. Таксама верагодна будуць судзіць Аляксандра Мацяюка – валанцёра ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую, які быў затрыманы 6 чэрвеня ўвечары.
Алена Янушкоўская засуджана да 40 базавых велічынь штрафу (1080 рублёў). Алег Паўлаў – да 5 сутак арышту.
Гародня Да вызваленага ў пятніцу з СІЗА Сяргея Калмыкова сёння раніцай прыехалі супрацоўнікі міліцыі і забралі у Ленінскі РАУС Гародні. Сказалі, што ён мусіць азнаёміцца з матэр’яламі адміністрацыйнай справы. Потым яго павязуць у суд. Па крымінальнай справе, са словаў блізкіх Сяргея, ён праходзіць як сведка.