Адміністрацыя калоній выкарыстоўвае новыя спосабы ціску і катаванняў палітвязняў
Адміністрацыі выпраўленчых калоній №1 Наваполацка і №17 Шклова замянілі «аўтарытэтаў» у адпраўленні вязняў у касту «апушчаных». Раней «пеўневым» вуглом «аўтарытэты» каралі сэксуальных гвалтаўнікоў.
У месцах зняволення брудным ціскам адміністрацыі на палітычных з´яўляецца спроба загнаць іх у касту “апушчаных”. Тады і без таго цяжкае жыццё палітвязняў ператвараецца ў пекла, кажа былы палітвязень Андрэй:
-Набраў ваду, падняў нейкі прадмет, прыйшоў “певень”, стукнуў яго па плячы, і ён ужо заплямлены. Там мноства варыянтаў. “Пеўні” – гэта сапраўды людзі з нізкім сацыяльным статусам. Прыбіраюць туалеты, робяць рэчы, якя не могуць астатнія. Я ў іх нічога не магу ўзяць, я не магу з імі прывітацца. Калі ідзе асуджаны, а насустрач ідзе “певень”, то “певень” прыціскаецца да сцяны і прапускае асуджанага.
Яны сядзяць асобна ў сталовых, стаяць у залах пры праглядзе тэлевізара і іншае. А каб вытрымаць правакацыі адміністрацыі і пазбегнуць статусу адрынутых, трэба палітычным прайсці праз катаванні ў ШІЗА, карцары і ПКТ – памяшканні камернага тыпу.
Беларускае Радыё Рацыя