Ці ўзначаліць Алексіевіч камісію па выбары помніка ў Курапатах?



Нобелеўскаму лаўрэату па літаратуры Святлане Алексіевіч патэлефанавалі з прэзідэнцкай адміністрацыі і прапанавалі ўзначаліць камісію па вызначэнні варыянта помніка ў Курапатах. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.

Па словах пісьменьніцы, адбылася складаная размова: “Я адзінае сказала, што там павінны быць людзі, для якіх Курапаты былі справай жыцця. І ўзначальваць такую камісію меў бы права толькі Пазьняк”.

Як вядома, адкрывальнік месца масавых расстрэлаў пад Менскам, палітэмігрант Зянон Пазьняк звярнуўся да мастакоў, архітэктараў і скульптараў, каб яны не ўдзельнічалі ў конкурсе на лепшы помнік у Курапатах. Ты не менш, Алексіевіч лічыць, што ў Курапатах павінен стаяць помнік.

Яна адмовілася ад прапановы прэзідэнцкай адміністрацыі. “Людзі сядзяць у турмах, столькі арыштаў было на Дні Волі, з такой нянавісцю білі людзей. Таму неяк дзіўна было б мне ўдзельнічаць ва ўсім гэтым”, – сказала Святлана Алексіевіч.